Рефераты

Волков Валентин Викторович (1881-1964)

Волков Валентин Викторович (1881-1964)

Подготовил

ученик 11 «Б» класса

Средней школы №2

Пикус Денис

Лоев—2003

Беларускі савецкі жывапісец. Народны мастак БССР. Скончыў Пензенскае

мастацкае вучылішча. Удзельнік мастацкіх выставак з 1913 года. Працаваў у

жанрах тэматычнай карціны, пісаў пейзажы , нацюрморты. У 1918 годзе

ўдзельнічаў у мастацкім афармленні Петраграда да 1–ай гадавіны

Кастрычніцкай рэвалюцыі (эскізы пано “Уся ўлада Саветам”, “Штурм Зімняга” і

інш.).

Выкладаў у Веліжскай мастацкай школе (1919-1929), Віцебскім мастацкім

тэхнікуме (1923-1929), у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1953-

1964).

Адзін з першых беларускіх жывапісцаў стварыў вобраз

У. І. Леніна (партрэт 1926). Аўтар малюнка герба БССР (1926 і 1938). У 1920-

30-я гады стварыў шэраг манументальных твораў-пано: “Індустрыялізацыя”,

“Калектывізацыя” (абодва ў 1930) для таможні на станцыі Негарэлае,

дэкаратыўны фрыз “Кастрычнік на Беларусі” для павільена БССР Усесаюзнай

сельскагаспадар-чай выстаўцы ў Маскве (1939). Ілюстраваў і аформіў шэраг

кніг для Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1928-1941). Стварыў сюжэтна-

тэматычныя карціны, прысведчаныя гістарычна-рэвалюцыйнаму мінуламу

Беларусі, Грамадзянскай і Айчыннай войнам, сучаснасці. Творам Волкава

ўласцівы рэалізм вобразаў, складанасць кампазіцыйных пабудоў, у якіх

адчуваецца ўплыў традыцый акадэмічнай школы, стрыманая каляровая гама,

дакладнасць дэталей. Сярод работ “Кастусь Каліноўскі” (1923), “Барыкады”

(1923), “Малатабоец” (1926), “Партызаны” (1928) і інш. У партрэтным жанры

прадаўжаў традыцыі псіхалагічнага партрэта рускага рэалістычнага мастацтва

2-ой паловы 19 ст. Імкнуўся да глыбокага пранікнення ў характар людзей,

адлюстравання іх грамадзянскай значнасці. Сярод лепшых твораў: партрэты М.

Багдановіча (1927), мастака М. Гусева (1950),

М.Горкага (1951) і інш. Значную каштоўнасць мае спадчына Волкава: партрэты,

пейзажы, эскізныя малюнкі карцін, дзе

ен поруч з глыбокім псіхалагічным вобразам прадэманстраваў дасканалае

валоданне пластычнай формай, тонкі густ у выкарыстанні фактурных

магчымасцей алоўкавага штрыха (“Трактарыстка” (1956), партрэт хірурга Р. Р.

Чарковай (1960) і інш.).


© 2010 Современные рефераты